БиблиотекаНовостиВажные событияВіншаванне з Днём ведаў!

Віншаванне з Днём ведаў!

З Днем ведаў!

Шаноўныя калегі! Дарагія вучні, бацькі!
Кожны год першага верасня наша школа абуджаецца да жыцця, напаўняецца радаснымі дзіцячымі галасамі. І мы разам з нашымі вучнямі кожны год чакаем гэтае цудоўнае свята – Дзень ведаў. У імклівы сучасны век усё ж засталіся простыя рэчы, што нязменна радуюць чалавека, і бляск дзіцячых вачэй пры сустрэчы з роднай школай, з настаўнікам – адна з іх. Такія простыя чалавечыя радасці напаўняюць жыццё кожнага з нас вялікім сэнсам, выводзяць нашу працу на самыя высокія пазіцыі. 

Новы навучальны год прынясе ў нашу адукацыйную сістэму шэраг змяненняў, якія абавязкова пойдуць на карысць нашым дзецям. Як зазначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, пытанне першараднай важнасці для сістэмы адукацыі – абнаўленне вучэбных праграм і падручнікаў. Усе школьныя праграмы ўжо перапрацаваны і даступны для педагогаў краіны на адукацыйным партале, падрыхтаваны і накіраваны ў рэгіёны падрабязныя метадычныя рэкамендацыі. Да першага верасня ў нашай краіне выпушчана 30 новых падручнікаў, да канца года вы атрымаеце яшчэ 11. Упэўнены, усе гэтыя новаўвядзенні дапамогуць нам і нашым навучэнцам працаваць больш якасна і паказваць самыя высокі вынікі. 

Сёлета першы ўрок ва ўстановах адукацыі Беларусі пройдзе пад назвай “Беларусь – мая Айчына”. І гэта не выпадкова. У нашай незалежнай, квітнеючай, мірнай краіне кожны чалавек можа адбыцца як прафесіянал, кожнае дзіця можа выбраць сабе жыццёвы шлях па душы. А задача настаўніка – прывіць навучэнцу любоў да сваёй Айчыны, прагу да працы на роднай зямлі, гордасць за яе слаўнае і гераічнае мінулае.
Дарагія настаўнікі і выкладчыкі, выхавальнікі і майстры навучання, вучні і бацькі!
Сардэчна віншую вас з пачаткам новага навучальнага года. Перад намі – новы этап нашай адказнай і высакароднай працы, новы крок на шляху да выхавання самастойнага, ініцыятыўнага і мэтанакіраванага юнага пакалення. Жадаю, каб новы навучальны год стаў годам вашых прафесійных адкрыццяў і вучнёўскіх перамог.
З Днём ведаў! У добры шлях!

Міністр адукацыі 
Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка

Па матэрыялах афіцыйнага сайта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.