Тайна сохраняется...

Никто не может подвергаться произвольным посягательствам на тайну корреспонденции.

Всеобщая декларация прав человека, статья 12

Действие первое
Явление II
<...> Г о р о д н и ч и й. Да что я? Страху-то нет, а так, немножко... Купечество да гражданство меня смущает. Говорят, что я им солоно пришелся, а я, вот ей-богу, если и взял с иного, то, право, без всякой ненависти. Я даже думаю (берет его под руку и отводит в сторону), я даже думаю, не было ли на меня какого-нибудь доноса. Зачем же в самом деле к нам ревизор? Послушайте, Иван Кузьмич, нельзя ли вам, для общей нашей пользы, всякое письмо, которое прибывает к вам в почтовую контору, входящее и исходящее, знаете, этак немножко распечатать и прочитать: не содержится ли в нем какого-нибудь донесения или просто переписки. Если же нет, то можно опять запечатать; впрочем, можно даже и так отдать письмо, распечатанное.
П о ч т м е й с т е р. Знаю, знаю... Этому не учите, это я делаю не то чтоб из предосторожности, а больше из любопытства: смерть люблю узнать, что есть нового на свете. Я вам скажу, что это преинтересное чтение. Иное письмо с наслажденьем прочтешь — так описываются разные пассажи... а назидательность какая... лучше, чем в “Московских ведомостях”! <…>

Действие пятое
Явление VIII
<...> П о ч т м е й с т е р. Удивительное дело, господа! Чиновник, которого мы приняли за ревизора, был не ревизор.
В с е. Как не ревизор?
П о ч т м е й с т е р. Совсем не ревизор, — я узнал это из письма...
Г о р о д н и ч и й. Что вы? что вы? из какого письма?
П о ч т м е й с т е р. Да из собственного его письма. Приносят ко мне на почту письмо. Взглянул на адрес — вижу: “в Почтамтскую улицу”. Я так и обомлел. “Ну, — думаю себе, — верно, нашел беспорядки по почтовой части и уведомляет начальство”. Взял да и распечатал.
Г о р о д н и ч и й. Как же вы?..
П о ч т м е й с т е р. Сам не знаю, неестественная сила побудила. Призвал было уже курьера с тем, чтобы отправить его с эштафетой, — но любопытство такое одолело, какого еще никогда не чувствовал. Не могу, не могу! слышу, что не могу! тянет, так вот и тянет! В одном ухе так вот и слышу: “Эй, не распечатывай! пропадешь, как курица”; а в другом словно бес какой шепчет: “Распечатай, распечатай, распечатай!” И как придавил сургуч — по жилам огонь, а распечатал — мороз, ей-богу мороз. И руки дрожат, и все помутилось.
Г о р о д н и ч и й. Да как же вы осмелились распечатать письмо такой уполномоченной особы?
П о ч т м е й с т е р. В том-то и штука, что он не уполномоченный и не особа!
Г о р о д н и ч и й. Что ж он, по-вашему, такое?
П о ч т м е й с т е р. Ни се ни то; черт знает что такое!
Г о р о д н и ч и й (запальчиво). Как ни се ни то? Как вы смеете назвать его ни тем ни сем, да еще и черт знает чем? Я вас под арест...
П о ч т м е й с т е р. Кто? Вы?
Г о р о д н и ч и й. Да, я!
П о ч т м е й с т е р. Коротки руки!
Г о р о д н и ч и й. Знаете ли, что он женится на моей дочери, что я сам буду вельможа, что я в самую Сибирь законопачу?
П о ч т м е й с т е р. Эх, Антон Антонович! что Сибирь? далеко Сибирь. Вот лучше я вам прочту. Господа! позвольте прочитать письмо!
В с е. Читайте, читайте! <…>

Коротко об авторе
Гоголь Николай Васильевич (1809—1852 годы) — русский писатель. Автор романа “Мертвые души”, повестей “Вечера на хуторе близ Диканьки”, “Шинель”, “Тарас Бульба”, “Повесть о том, как поссорился Иван Иванович с Иваном Никифоровичем”, пьесы “Ревизор” и ряда рассказов.
— Божа мой, пані Людвіка, ну як вы маглі падумаць... Ну няўжо ў вас сапраўды такое жорсткае сэрца? Што мне зрабіць, каб зноў убачыць, як вы ўсміхаецеся? Кажу, як на споведзі: я бязгрэшны, але дзеля вашае ўсмешкі я гатовы стаць на калені. Што?! О богі! Як да вас магла прыйсці такая думка? Пасля ўсяго, што было ўчора... Хіба мне гэта прыснілася? А калі нават і прыснілася, вы бачылі той самы сон. Вы таксама былі ў эдэме...
Пані Людвіка, дарагая мая... Буду размаўляць з вамі вось так, на каленях... Ну проста сабраліся ў палкавога камандзіра... Яго вялікасць зацвердзіў загад на двух афіцэраў... Некалькі келіхаў шампанскага за сяброўскім сталом... Ну так, я спазніўся, я крыху пад шафэ... Меа сulра, mеа mахimа сulра*. Але, пані Людвіка, няўжо вы не разумееце, што прычына ў іншым...

О, называй меня безумным! Назови
Чем хочешь; в этот миг я разумом слабею
И в сердце чувствую такой прилив любви,
Что не могу молчать, не стану, не умею!

* Мой грэх, мой страшэнны грэх (лац.).

Божа мой, ну, вядома, праўда! Ды я кожную хвіліну дзякую небу за тое, што паслала мне вас. Страшна нават уявіць, што мог бы не трапіць на гэтыя манеўры, застацца ў сталіцы... Нарэшце вы ўсміхнуліся. У вас такая мілая ўсмешка, яна нагадвае мне ўсмешку маёй мамы.
Падымаюся, падымаюся... Вядома, не... Хіба можна адмовіцца ад вашага запрашэння? Дый, сказаць па шчырасці, цэлы дзень у роце, апрача шампанскага, ні расінкі. Які стол! Пані Людвіка, зараз я зноў укленчу. У гэтай іпастасі вы таксама геній. Пры чым тут кухар? Ніякі кухар не здатны скласці такое меню. А гэта і ёсць славутыя вушкі з грыбамі, якія вы абяцалі?.. Не, сядайце насупраць, каб можна было кожнае імгненне абдымаць вас вачыма. Даруйце мне гэтую экзальтаванасць. Вы ведаеце, што ў шампанскага тут алібі...
Я болен, я влюблен; но, мучась и любя, —
О, слушай! О, пойми! — я страсти не скрываю...
Мальвазіі? У такім разе прашу ваш лафітнік. 3 вашага дазволу — я што-небудзь больш грубае... Калі не памыляюся, гэта той самы паштэт з рыжыкамі. Геніяльна!
Першы тост — за вас! За вас і за цудоўны месяц, які ў нас наперадзе! О, пані Людвіка, не мучце мяне! Я кажу пра наш першы месяц. Ну хіба мы ўчора пра ўсё не дамовіліся? На Каляды прыедзеце да мяне ў першапрастольную... Вядома, найперш да сына. Як цудоўна, што вы адправілі яго ў пансіён менавіта ў Маскву! Пазнаёмлю вас з mаmаn, зімою яна заўсёды ў сталіцы. Паездзім па тэатрах... У Малым з’явілася летась дзяўчынка, якой прарочаць вялікую будучыню. Марыя... Марыя Ярмолава... Не, актрысы існуюць для мяне цяпер толькі на сцэне... Заручыны можна абвясціць на Вялікдзень. У летку — абавязкова ў Крым, там, каля Ялты, у mаmаn маленькі ўтульны дамок. Прынамсі, месяц ён будзе належаць нам. Такі, ведаеце, асколак мусульманскага раю. Татары, сонечнае крымскае віно... Будзем засынаць раніцай пад шум прыбою... За вас!
О, дзякую! Неадменна і паболей. Такі зваблівы пах! Як гэта называецца? Ма-чан-ка? Дзікунская назва! I з гэтае прычыны Яна яшчэ смачнейшая. Калі дазволіце, глыток мальвазіі...
Ведаеце, пані Людвіка, здараецца, што ўвосень позна ўвечары ці ўначы едзеш кудысьці — мокры, пануры, агорнуты безнадзейнасцю — і здаецца, што вось так, у цемры, будзеш ехаць бясконца, і ноч гэтая ніколі не скончыцца, і наперадзе ў цябе толькі імжа, гразкая дарога, голыя палі і безнадзейнасць...
I раптам, ужо тады, калі ўпакорыўся лёсу і гэтай дарозе з яе вечнай, усёабдымнай самотай, тады наперадзе, недзе за мокрымі прысадамі, — агні, цёплыя светлыя вокны, жаночы смех... Вы разумееце?..
У псіхолагаў ёсць такі выраз — dеjа vu*... О, ну што вы! Я не магу вас пакрыўдзіць — ні словам, ні нават думкай. Я хачу сказаць: тое, што цяпер адбываецца, ужо жыло ўва мне як светлая надзея. Не толькі вы, вашы цудоўныя валасы, вашы вочы, рукі, радзімка на мочцы маленькага вушка... Мне здаецца, і гэты вось камін, і клавесін, і гравюра — так, Міцкевіч, я пазнаў — і гадзіннік... Яны таксама жылі ў маёй памяці яшчэ за шмат гадоў да нашае сустрэчы.
Я раблюся сентыментальны... Даруйце, дарагая, я не пытаюся, што здарылася з вашым мужам, чаму вы так рана засталіся адны... Паверце, хто б ён ні быў, я паважаю яго, бо калісьці вы даверылі яму свой лёс. Але я не хачу нічога ведаць. Я не хачу, каб паміж намі нехта быў. Нават у мінулым.
Дзякую, з вялікім задавальненнем. Усё, да чаго дакранулася ваша рука... Я паўтараюся, але я сапраўды не веру свайму шчасцю. Тут, у гэтым мядзведжым кутку, дзе да рэстарацыі, да цырульні, да... Даруйце, дарагая, гэта я цытую нашага штабс-капітана Пішчыкава, у яго свой набор прыкметаў цывілізацыі.
Напэўна, я замучыў вас прызнаннямі. Я і сам адчуваю, што, калі гэтыя словы паўтараеш, яны губляюць свой залаты запас. Буду паўтараць іх моўчкі. Усё роўна, пра што б ні гаварыў з жанчынаю, якую... Вы разумееце... Будзем проста размаўляць і глядзець адно на аднаго.
Кропельку лікёру? А я, з вашага дазволу, пакаштую амброзію з таго залацістага графінчыка. Між іншым, згаданы штабс-капітан Пішчыкаў мае унікальны талент. Пераняць любы почырк яму гэтаксама лёгка, як мне выпіць гэты кілішак. Неяк на вучэннях пад Вязьмай Пішчыкаў, уявіце, напісаў почыркам палкавога камандзіра загад... Дзякую, проста цуд... Выбачайце, на чым я спыніўся? А, загад... Загад быў такі: што б там ні было даставіць з павятовага горада і здаць пад распіску штабс-капітану Пішчыкаву тузін шампанскага. А напярэдадні мы ў тым гарадку добра-такі павесяліліся, так што, па нашых разліках, ні ў адной з дзвюх тамтэйшых рэстарацый не магло ацалець ні пляшкі боскага напою. I што вы думаеце? Прапаршчык, якому ўручылі загад, вядома, навічок, толькі з кадэцкага корпуса, — ледзь не загнаў каня, але шампанскае здабыў. Потым, калі ўсё раскрылася, запатрабаваў ад Пішчыкава сатысфакцыі, і справа была на валасок ад дуэлі...
Цудоўны паштэт. А яшчэ быў забаўны выпадак... Адзін наш таварыш... Увогуле, афіцэр такога дапускаць не павінен, але ён быў зусім юны, даруем яму... Дык вось, у яго спатканне з дамай сэрца, прычым не проста спатканне, а такое, калі ўсё можа вырашыцца, а ён па сваёй маладосці і ад хвалявання так выпіў, што не толькі не ў стане з’явіцца сам — нават чыркануць колькі слоў. Тады мы ўсе разам ствараем ну проста геніяльны ліст, а Пішчыкаў перапісвае... вядома, почыркам нашага закаханага...
Я не стаміў вас, дарагая? Але ж вы памятаеце: пра што б я ні казаў вам, усё роўна...
I вось назаўтра ў той дамы — не тое каб хоць нейкая крыўда... Яна перажывае нешта незямное, яна гатовая ехаць за абраннікам на край свету...
Дарэчы, яны пажаніліся і шчаслівыя. Мастацтва творыць дзівосы.
Зрэшты, забаўных гісторый, дзе замешаны талент нашага Пішчыкава, — безліч. Аднойчы яго унікальныя здольнасці прыдаліся нават у справе дзяржаўнай. У час мяцяжу... Не-не, не буду стамляць вас, пані Людвіка, тым больш — гісторыя не з самых вясёлых... Што вас здзівіла? Так, дарагая, у гэтым краі я не першы раз. Дзесяць гадоў таму... З вашага дазволу... Няма слоў!.. Тут, дарагая, засталася мая маладосць. Тут я пачуў песню кулі... не той, якую выпускаеш па мішэні на стрэльбішчы, — той, якую выпусцілі па табе самім. Тут пахаваў сябра па корпусе. Нашы ложкі стаялі ў дартуары побач. Але не будзем пра гэта. Сёння я хачу казаць вам толькі нешта вясёлае і пяшчотнае, каб бясконца бачыць вашу ўсмешку. Не памятаю, калі мне было так цудоўна і лёгка, як зараз... N’еsт-се раs, quе поus sеrопs hеurеuх*. Мне хочацца чытаць вам вершы. Вам падабаецца Фет? Я бачыў у вашай бібліятэцы яго томік... Не, дарагая, Фет не можа не падабацца. Міцкевіч? А я люблю Фета... Можа, таму, што ён таксама афіцэр...

* Мы будзем шчаслівыя, праўда (фр.).

Какое счастие: и ночь и мы одни!..
Вы ведаеце, пані Людвіка, мы з ім знаёмыя, нават пілі на брудэршафт. А сустрэліся пры вельмі цікавых акалічнасцях. Уявіце сабе... Яшчэ кропельку? З вялікай прыемнасцю. Ваш лафітнік... А было так. Уявіце сабе... Пра што? А, зноў Пішчыкаў... Далібог, я пачынаю раўнаваць. Дзесяць гадоў таму? Паверце, дарагая, маё знаёмства з Фетам — гэта больш забаўна. Аднаго разу ў Маскве... Ну, калі вам так хочацца... Ваша жаданне — закон.
Дык вось, аднаго разу — калі гэга вас так зацікавіла — Пішчыкаву давялося перапісваць лісты мяцежнікаў. Думаю, іх дзеці павінны багаслаўляць яго. Ён справіўся бліскуча. Не, я не памыліўся, менавіта з загадам.
Пані Людвіка, пашкадуйце мой настрой, у такі вечар у мяне няма аніякай ахвоты вяртацца ў тыя гады. Край заміраны і дае прастолу верных слуг. Падзякуем за гэта Усявышняму. Хіба змаглі б мы з вамі, дарагая, сустрэцца, калі б... Я ўсё-такі раскажу вам, як мы пазнаёміліся з Фетам.
Вы ведаеце, ён служыў у кавалерыі... Пані Людвіка, даруйце, але вы мяне здзіўляеце... Вядома, чытанне чужой карэспандэнцыі пярэчыць этычным і іншым нормам цывілізаванага свету. Але, пані Людвіка, я ўсё ж пастараўся б пазбегнуць такіх слоў... Ёсць сітуацыі, калі...
Вы настойваеце? Ну, зразумела, гэта былі лісты не простых мяцежнікаў... Але... Тады, калі дваране ўжо падпісвалі вернападданніцкія адрасы гасудару імператару, трое ас... гэтыя трое...
Добра, пані Людвіка. Шчыра кажучы, я ўражаны, але я не магу вам адмовіць. Хачу толькі, каб вы зразумелі: ішла вайна... Быў загад самога начальніка краю яго сіяцельства Мураўёва, няхай будзе яму зямля пухам. Да Міхаіла Мікалаевіча можна, вядома, ставіцца па-рознаму, але я перакананы, што не прызнаваць яго дзяржаўную мудрасць могуць адно недалёкія людзі. Калі б не яго розум і воля... Гэта разумелі ўсе. Нават Някрасаў са сваёй нястомнай, з дазволу сказаць, сатырычнай музай, нават гэты ці то ліберал, ці то рэвалюцыянер прысвяціў яго сіяцельству оду. Між іншым, даволі бяздарную.
Бокал заздравный поднимая,
Еще раз выпить нам пора,
Здоровье миротворца края!
Так много ж лет ему. Ура! —
і гэтак далей.
Мне выпаў гонар сустракацца з графам і слухаць яго прамову перад дэлегатамі мясцовага дваранства. Я добра запомніў ягоныя словы: Забудзьце наіўныя летуценні і мары, панове, і памятайце, што калі вы не станеце тут па сваіх думках і пачуццях адданыя прастолу, вы будзеце іншаземцамі і павінны пакінуць край.
Асмелюся выказаць надзею, што гэтыя словы блізкія і вам... Блізкія сваёй мудрасцю. Ваш сын, якому я мару замяніць бацьку, вучыцца ў пансіёне ў Маскве, а не ў Варшаве. Не магу не адзначыць разумнасці вашага рашэння. Не, ну што вы... Дазвольце вас запэўніць, гэтыя друкаваныя аб’явы на грамадскіх будынках і канторах — Размаўляць толькі па-расейску! — у кожнага культурнага чалавека яны могуць выклікаць толькі абурэнне. Упэўнены, што яго сіяцельства не ўхваліў бы такіх абразлівых забаронаў. Міхаіл Мікалаевіч быў мудры чалавек. Ён лічыў, што адна школа — зразумела, расейская — зробіць больш за цэлую армію.
Дарагая, мы загаварылі з вамі на тэмы, якія, далібог, дрэнна стасуюцца з нашым вечарам і з маімі пачуццямі. Можа, нарэшце...
Што было ў тых лістах?.. Пані Людвіка, ну што маглі пісаць фанатыкі, якія насмеліліся кінуць выклік гасудару імператару, а значыцца, і самому Богу? Замест таго каб перадаць бацькам і каханым словы пяшчоты і любові, яны, стоячы ўжо... Нават у такім становішчы яны спрабавалі падтрымліваць ідэі мяцяжу. Прапускаючы такія лісты, мы, па сутнасці, самі рыхтавалі б новых бунтаўшчыкоў...
Ну, калі вы настойваеце... Я ўжо, здаецца, казаў, іх было трое. Адзін з лістоў я асабліва запомніў, бо ён, як высветлілася, — уявіце сабе — быў напісаны польскімі літарамі на гаворцы тутэйшых мужыкоў. Гэтаксама, як выдаваў свае падбухторніцкія лісткі так званы камісар Гарадзенскай губерні Вікенцій... Вікенцій... Зрэшты, сутнасць не ў прозвішчы, якое раней ці пазней, але непазбежна забудуць. I вось аўтар таго, так бы мовіць, мужыцкага ліста патрабаваў ад жонкі выхаваць сыноў патрыётамі... іду ў заклад, што вы памыляецеся... не вялікай Польшчы, а, з дазволу сказаць, нейкай Беларусі... Гэтыя мясцовыя сепаратысты — на шчасце, іх у прыродзе, прынамсі, з гэтага боку Урала, відаць, ужо не засталося — вельмі небяспечныя. У тым сэнсе, што Расеі для выканання яе высокай гістарычнай місіі яшчэ адзін, да таго ж штучна створаны народ зусім не патрэбны. Лішні народ — лішнія праблемы.
З вашага дазволу... Вам таксама? З задавальненнем...
I вось што, калі мы ўжо так шчыра гаворым, цікава. Уявіце сабе, пані Людвіка. Пішчыкаў, гэты не абцяжараны прынцыпамі цынік, спачатку адмаўляўся... адмаўляўся пусціць у ход свой талент, спасылаючыся на... А! Думаю, гэта была звычайная прыхамаць. Але загад ёсць загад.
Вы не памыліліся... Лісты, тыя, што меркавалася адправіць замест арыгіналаў, былі ўжо недзе падрыхтаваныя; здаецца, я не памылюся, калі скажу, што ў канцылярыі ў яго сіяцельства. Заставалася толькі перапісаць іх адпаведным почыркам. Вядома... Нашы падапечныя пісалі, што зрабілі фатальную памылку... прызнаюць усю марнасць і непатрэбнасць барацьбы... заслугоўваюць самага суровага пакарання. Давалі наказы блізкім — захоўваць вернасць гасудару, выхаваць у такім духу дзяцей... Зразумела, усе тры лісты былі перапісаныя па-польску...
Калі дазволіце, яшчэ глыток...
Не, пошце вырашылі не давяраць. Усе лісты адрасатам даставілі афіцэры. Скажу шчыра, сярод іх быў і я. Асмелюся паўтарыць, я лічу гэта маральным. Трэба глядзець наперад... Няўжо вы хацелі б, каб некалі ваш сын таксама кінуў сям’ю на вырак лёсу і пайшоў у лес?.. Вось бачыце... Так, уручыў асабіста... Магу вас запэўніць, талент Пішчыкава зрабіў яшчэ адзін цуд.
Пані Людвіка, мне здалося, што вы... Вам блага?.. Дзякаваць Богу... Можа, вады?.. Добра, але ў такім разе я дазваляю вам толькі маленькі глыток. Мне не падабаецца колер вашага твару.
Можа, нарэшце пакінем гэтую тэму?.. Што было з тымі трыма? Пані Людвіка... Вы настойваеце? Ну добра, калі вы настойваеце... У вайны свае законы. Страшныя законы, пані Людвіка. Гэтыя людзі ведалі, на што ішлі...
Што з вамі?! Божа, наш вечар так цудоўна пачаўся... Што вы сказалі?! Як вы загадаеце разумець вашы словы? Мадам! Як вы сабе дазваляеце гаварыць з расейскім афіцэрам?! Як вы смееце?!

Коротко об авторе

Орлов Владимир Алексеевич (1953 года рождения) — белорусский писатель. Автор сборников рассказов и повестей. Особенное внимание уделяет исторической тематике. Создал образы прославленных деятелей из истории Беларуси — полоцкого князя Владимира, Ефросиньи Полоцкой, поэта Миколы Гусовского, революционера-народовольца И. Гриневицкого.