Cимволы Беларуси

Мероприятие шестого школьного дня (для учащихся V–VIII классов) квест-игра «Знатоки символики белорусского государства» [DOCX]

Автор: учитель математики Игнатик Марина Ивановна, ГУО «Дворецкая средняя школа» Гродненской области

1 место в номинации «Разработки (материалы) для проведения мероприятий воспитательной направленности, информационных и классных часов» конкурса «Правовая мастерская»

Презентация «Символы моей страны» [ZIP]

Автор: учитель музыки и отечественной и мировой художественной культуры Кушнеревич Елена Валерьевна, ГУО «Красновольская ясли-сад-средняя школа» Брестской области

Победитель в номинации «Символы Беларуси» конкурса «Правовая мастерская»

Презентация «Официальные и неофициальные символы Беларуси»  [PPTX]

Автор: учитель английского языка, классный руководитель Юшкевич Ирина Ивановна, ГУО «Средняя школа № 5 г. Мосты» Гродненской области

Победитель в номинации «Символы Беларуси» конкурса «Правовая мастерская»

Методическая разработка мероприятия «Государственные символы моей страны» [ZIP]

Автор: педагог-организатор Оскерко Дарья Сергеевна, ГУО «Средняя школа № 11 имени генерала армии А.И.Антонова г. Гродно»

Победитель в номинации «Символы Беларуси» конкурса «Правовая мастерская»

Классный час «Государственные символы Республики Беларусь» [ZIP]

Автор: учитель начальных классов Кулакова Наталья Ивановна, ГУО «Средняя школа № 26 имени А.Н.Сивачёва г. Гродно»

Победитель в номинации «Символы Беларуси» конкурса «Правовая мастерская»

Свая гульня «Дзяржаўныя сімвалы маёй Радзімы»[DOC]

Свая гульня «Дзяржаўныя сімвалы маёй Радзімы» [PDF]

Прэзентацыя «Свая гульня «Дзяржазныя сімвалы маёй Радзімы» [PPSX]

Мэта – папулярызацыя дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Задачы:

  • пашырыць веды пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь;
  • фарміраваць уменне працаваць у мікрагрупах, развіваць памяць і лагічнае мысленне вучняў;
  • выхоўваць паважлівыя адносіны да дзяржаўнай сімволікі.

Удзельнікі: вучні 7–9 класаў.

Форма правядзення: інтэрактыўная інтэлектуальная гульня.

Месца правядзення: каля стэнда «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь».

Абсталяванне: мультыборд, прэзентацыя гульні (Power Point), мяшэчак з жэтонамі, чорная скрыня, падарункі ўдзельнікам.

ХОД ГУЛЬНІ

─ Добры дзень усім, хто знайшоў час завітаць на наша мерапрыемства.

А чаму яно прысвечана, вы зразумееце, калі адгадаеце загадкі.

Ёсць важная песня ў нашай краіны.

Пачуўшы яе, мы ўстаць усе павінны.

Адзінству людзей у ёй спяваецца слава,

І ўсхваляецца наша дзяржава. (Гімн.)

Калі пайшлі мы на парад,

Яго нёс мой старэйшы брат.

Нам нельга без яго ніяк,

Бо гэта беларускі … (сцяг.)

Ён дапаўняе гімн і сцяг.

У краіне ён – галоўны знак.

Святыя сімвалы ён мае.

Як ён завецца? Хто з вас знае? (Герб.)

─ Герб, сцяг, гімн… А што яны складаюць цалкам? (Дзяржаўную сімволіку.) Так, сапраўды, гэта дзяржаўная сімволіка нашай краіны, якая мае прыгожую назву – Беларусь.

Вучань чытае на памяць верш Ю. Свіркі «Твая Беларусь».

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

─ Сёння мы з вамі пагуляем у інтэлектуальную гульню «Дзяржаўныя сімвалы маёй Радзімы» і праверым, як вы ведаеце дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь.

(Прадстаўленне каманд.)

─ На працягу ўсёй гульні, кожная каманда будзе набіраць балы. Пасля таго як скончыцца гульня, журы падлічыць вашы балы. У якасці журы будуць выступаць.....

(Прадстаўленне журы.)

─ На слайдзе вы бачыце поле інтэлектуальнай гульні з тэматычнымі назвамі (Дадатак).

Лічбы і даты

10

20

30

40

50

Герб

10

20

30

40

50

Сцяг

10

20

30

40

50

Гімн

10

20

30

40

50

Лічбы – гэта вашы балы, вы выбіраеце тэму і кошт пытання.

10 і 20 – гэта вельмі лёгкія пытанні, 30 і 40 – больш складаныя, 50 – вельмі складаныя.

Калі вы адказваеце на пытанне правільна, то зарабляеце пэўную колькасць балаў.

Засталося толькі высветліць, хто пачне гульню. Выцягніце з мяшэчка жэтон. Першай пачне тая каманда, якая выцягне жэтон чырвонага колеру.

(Вучні па чарзе выцягваюць жэтоны. Потым адзін з удзельнікаў каманды падыходзіць да мультыборда, выбірае тэматыку і кошт пытання, клікае па лічбе. Пытанне зачытваецца ўслых. )

Пытанні і адказы інтэлектуальнай гульні:

Лічбы і даты

10 – Якую частку шырыні сцяга займае чырвонае палатно? (2/3 шырыні сцяга.)

20 – Якую частку даўжыні сцяга займае арнамент? (1/9.)

30 – Назавіце прапарцыянальныя адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні? (1:2)

40 – Калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь? (2-я нядзеля мая (кожны год).)

50 – Калі адбылося ўрачыстае адкрыццё Плошчы сцяга ў горадзе Мінску? (2 ліпеня 2013 года.)

Герб

10 – Выявы якіх раслін змяшчае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь? (Лён, канюшына, жыта.)

20 – Назавіце дату апошняга змянення выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. (4 студзеня 2021 года.)

30 – Што сімвалізуе 5 промняў Чырвонай зоркі на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь? (Сувязь, сяброўства людзей усіх пяці кантынентаў планеты Зямля; дружалюбны характар нашага народа.)

40 – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь мае вялікае афіцыйнае значэнне, таму яго нельна свабодна выкарыстоўваць. Якім асобам дазваляецца размяшчаць выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь на візітных картках? (Дзяржаўным служачым.)

50 – Каму забараняецца выкарыстанне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у якасці асновы афіцыйных геральдычных сімвалаў? (Забараняецца выкарыстанне ў якасці эмблем рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў (асацыяцый), фондаў, Беларускай натарыяльнай палаты, беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Палаты падатковых кансультантаў, пастаянна дзеючых трацейскіх судоў, створаных у якасці некамерцыйных арганізацый, прыватных устаноў адукацыі.)

Сцяг

10 – Які колер Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сімвалізуе сабой маральную чысціню і мудрасць? (Белы.)

20 – Што сімвалізуе арнамент? (Даўнюю культуру народа, духоўнае багацце, адзінства.)

30 – Якога колеру павінна быць дрэўка (флагшток), на якое прымацоўваецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь? (Залацістага (охра).)

40 – Назавіце абавязковую ўмову размяшчэння сімволікі, калі неабходна падняць або ўстанавіць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг іншай дзяржавы. (Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь павінен быць падняты або ўстаноўлены з правага боку, а сцяг іншай дзяржавы – з левага, калі стаяць тварам да іх.)

50 – У дні жалобы, абвешчаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца ў жалобным афармленні. Апішыце гэта афармленне. (У гэтым выпадку да верхняй часткі дрэўка Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прымацоўваецца стужка чорнага колеру, даўжыня якой роўная даўжыні палотнішча сцяга. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, усталяваны на флагштоку, прыспускаецца на 1/3 даўжыні флагштока.)

Гімн

10 – Назавіце радкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якія паўтараюцца тройчы.

(Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!)

20 – Аўтар тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Уладзімір Іванавіч Карызна выкарыстаў фрагменты папярэдняга тэксту гімна. Хто быў яго аўтарам? (Міхаіл (Міхась) Клімковіч)

30 – Назавіце імя, імя па бацьку і прозвішча аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. (Нестар Фёдаравіч Сакалоўскі.)

40 – Як павінны слухаць афіцыйнае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь мужчыны, якія не з’яўляюцца ваеннаслужачымі? (Стоячы, без галаўнога ўбора.)

50 – Пры вакальным і вакальна-інструментальным выкананні Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь павінен гучаць цалкам, а як ён можа гучаць пры інструментальным выкананні? (Дапушчальна частковае выкананне – праігрываецца запеў і прыпеў адзін раз.)

─ А зараз мы з вамі вызначым «Самага знаходлівага» з кожнай каманды. Гэты конкурс для кожнага з вас. Той, хто справіцца з заданнем, перадае свой ліст з адказамі для праверкі журы.

Заданне ўдзельнікам:

Запішыце на лістку паперы 10 назваў беларускіх гарадоў, 10 назваў беларускіх рэчак і 5 назваў беларускіх азёр.

─ Пакуль журы падводзіць вынікі гульні, а ўдзельнікі спаборнічаюць за тытул «Самага знаходлівага», прапаную заданне гледачам.

(Вучань прыносіць чорную скрыню.)

Заданне гледачам:

У чорнай скрыні знаходзіцца прадмет, з якім павінен выкарыстоўвацца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах. Назавіце гэты прадмет, яго форму і матэрыял, з якога ён зроблены. (Наканечнік ромбавіднай формы з выявай 5-канцовай зоркі з металу жоўтага колеру.)

(Пераможца гульні з гледачамі атрымлівае прыз.)

(Журы падводзіць вынікі гульні, вызначае «Самага знаходлівага» ўдзельніка, узнагароджвае канкурсантаў.)

─ Закончыць наша мерапрыемства мне хочацца радкамі варша Рыгора Барадуліна:

Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым.

Дадатак

Поле інтэлектуальнай гульні

Дадатак

Настаўнік беларускай мовы і

літаратуры ДУА

«Гімназія г. Мсціслава»

Мядзведская І.М.